Задайце пытаньне Паўлу Севярынцу
У пятніцу, 13 чэрвеня, а 14 гадзіне падчас онлайн-канфэрэнцыі на вашы пытаньні адкажа палітык і пісьменьнік, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец.
11 чэрвеня ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня», якую ён пісаў на «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.
Гэта ўжо пятая кніга Паўла. Першая — «Нацыянальная ідэя: Фенаменалогія Беларусі» — выйшла дзевяць гадоў таму. Пазьней зьявіліся «Лісты з лесу», (2007), «Брату» (2007), «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі» (2008).
Нядаўна Павал Севярынец выступіў ініцыятарам перамоўнага працэсу ў дэмакратычных сілах дзеля абраньня адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары. “Калі б я ня верыў у магчымасьць абраньня адзінага кандыдата, я б ня браўся за гэтую справу, — заявіў Севярынец. — Верагоднасьць выхаду на адзінага кандыдата ёсьць, яна дастаткова высокая.