У кампаніі “Народнае самакіраванне” ў Віцебску з’явіліся паслядоўнікі (фота)

16 чэрвеня 2014 10:00  |  Галоўныя навіны

Падчас збору подпісаў за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах
Білева ў Віцебску некаторыя жыхары мікрараёнаў выказалі жаданне далучыцца да
кампаніі, але вырашыць пытанне яшчэ адной балючай праблемы ў
Білева:патрабаваць выканання будаўніцтва школы і садкоў, якіх тут
катастрафічна не хапае.

Існуючая школа № 46 па колькасці вучняў на бягучы год перакрывае
ўсе магчымыя нормы, заняткі будуць праходзіць у тры змены, а каб уладкаваць дзіця
ў садок бацькам даводзіцца абіваць парогі кабінетаў чыноўнікаў ад адукацыі
альбо вазіць дзяцей далёка ў горад у перапоўненым грамадзкім транспарце, стаючы
на прыпынках ледзь не гадзінамі.

Мікрараёны Білева – гэта маладыя і шматдзетныя сем’і. Новую
школу ўлады абяцалі пабудаваць яшчэ ў 2012 годзе, садок – у гэтым, 2014-м. Але
дагэтуль нічога няма. Жыхары мікрараёнаў вельмі абураныя такім стаўляннем улады
да людзей.

Удзельнікі кампаніі “Народнае самакіраванне”
падрыхтавалі для жыхароў адмысловы зварот па праблеме будаўніцтва школы і
садкоў, растлумачылі, якім чынам дасягнуць поспехаў, абмяняліся кантактамі для
супрацы.

Болей навін