У Мінску прайшла аўтограф-сесія Паўла Севярынца (фотарэпартаж)
У Мінску 18 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» прайшла прэзентацыя кнігі «Беларуская глыбіня» і аўтограф-сесія яе аўтара, сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца.
У прэзентацыі ўзялі ўдзел старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, перакладчык Лявон Баршчэўскі, гісторык Уладзімір Арлоў, лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч, рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько, каардынатар Хрысціянскага руху Аляксей Шэін, паэтка Валярына Кустава. Вядоўцам мерапрыемства быў прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
«Беларуская глыбіня” – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і Пружанскаму раёну, дзе Павел Севярынец адбываў пакаранне за падзеі 2010 года.
Фота — Надзеі Гацак