Салігорск: Уладзімір Шыла накіраваў ячшэ адну скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Салігорскі актывіст БХД Уладзімір
Шыла накіраваў зварот у Камітэт па правах чалавека ААН. Падставай для скаргі
стала забарона мясцовым выканкамам пікета да Дня правоў чалавека ў снежні 2013
года.
Актывіст спрабаваў дамагчыся
аднаўлення права на мірныя сходы спачаткуў судзе Салігорскага раёна, апасляў
Мінскім абласным судзе. Але беларуская судовая сістэма стала на бок чыноўнікаў.
Скарыстаўшы даступныя і эфектыўныя сродкі прававой абароны на нацыянальным
узроўні, Уладзімір Шыла вырашыў скарыстацца правам абраняць свае правы ў
Камітэце ААН. Адпаведную скаргу актывісту дапамаглі падрыхтаваць мясцовыя
прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту.
Варта адзначыць, што гэта ўжо не
першы зварот салігорца ў гэтую міжнародную інстытуцыю па абароне правоў
чалавека. У кастрычніку мінулага года Уладзімір Шыла ўжонакіраваўскаргу з нагоды забароны пікета да Дня
Волі ў сакавіку 2013 года. Скарга Камітэтам ААН была атрыманая, але пакуль
рашэння аб яе прыймальнасці прынята не было.