Кіраўнік кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму” сустрэлася з намеснікам міністра гандлю (фота)

19 чэрвеня 2014 18:00  |  Галоўныя навіны

19 чэрвеня адбылася сустрэча кірауніка кампаніі “Абаронім нашых дзяцей
ад алкаголізму” Вольгі Кавальковай з намеснікам міністра гандлю Ірынай
Наркевіч.

 

Падчас сустрэчы быў перададзены калектыўны зварот ад 2500 жыхароў Беларусі
да органаў улады з прапановамі зменаў заканадаўства ў галіне рэкламы і продажу
алкагольных напояў, а таксама абмеркаваныя магчымыя крокі па комплексным
вырашэнні праблемы алкагалізацыі насельніцтва.

 

Са словаў Ірыны Наркевіч, міністэрства гандлю вітаепрапановы кампаніі
“Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” і ўжо працуе ў накірунку
рэалізацыі некаторых з іх:

 

– забароны рэкламы “зонтычных” брэндаў, якія маюць дачыненне да
выбару алкагольнай прадукцыі;

 

– абмежаванні часу продажу алкаголя, якое плануецца ажыццявіць ва ўсёй
краіне.

 

Таксама была выказана зацікаўленасць прапановай кампаніі па дазволу продажу
алкагольных і слабаалкагольных напояў толькі у спецыялізаваных аддзелах крам.

 

Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па іншых накірунках працы па
вырашэнні праблемы, у прыватнасці прапагандзе сярод насельніцтва
здаровага ладу жыцця і пашырэнні працы цэнтраў, якія аказваюць безкаштоўную
дапамогу людзям, хворым на алкагалізм і іх сем’ям.

 

З гэтымі прапановамі актывісты кампаніі будуць звяртацца у іншыя
міністэрствы і установы Беларусі.

 

Нагадаем, што паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якія
былі апублікаваны у траўні 2014 года, Беларусь займае першае месца па
спажыванні алкаголю ў свеце (17,5 літраў).

 

Кіраўнік кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму" сустрэлася з намеснікам міністра гандлю (фота)
Кіраўнік кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму" сустрэлася з намеснікам міністра гандлю (фота)
Кіраўнік кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму" сустрэлася з намеснікам міністра гандлю (фота)
Кіраўнік кампаніі "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму" сустрэлася з намеснікам міністра гандлю (фота)

Болей навін