У Берасці збіраюць подпісы за малы памежны рух і супраць алкагалізму

20 чэрвеня 2014 16:44  |  Грамадства

 

У Берасці стартаваў збор подпісаў адразу пад двума ініцыятывамі. Мясцовыя актывісты БХД ды іх прыхільнікі ў межах кампаніі “Народны кантроль” змагаюцца за здароўе грамадзянаў ды камфорт у перасячэнні мяжы.

Кажа гарадскі каардынатар мерапрыемства Алесь Храпко:

 

– У рамках гэтай кампаніі на гэты момант рэалізуецца два праекты: першы называецца “Малы памежны рух”, а другі – “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”. Мы спадзяемся, што ў першым выпадку людзі змаглі б спакойна едзціць да сваякоў, у тую Польшчу, а ў другой кампаніі мы імкнемся абараніць нашых дзяцей ад алкагалізму, каб нашае новае пакаленне расло моцным і здаровым.

 

Прадстаўнікі БХД збіраюцца перадаць подпісы як уладам горада, так і кіраўніцтву вобласці. Апроч гэтага, плануецца падача заявак на павядзенне пікетаў ды раздача інфармацыйных улётак, – зазначае Алесь Храпко.

Болей навін