БХД: важна, каб вызваленне Алеся Бяляцкага стала крокам для змянення сітуацыі ў Беларусі

21 чэрвеня 2014 15:07  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя вітае вызваленне
лідара праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Мы віншуем з гэтай
падзеяй яго, яго сям’ю і калегаў.

 

Вызваленне Алеся Бяляцкага вельмі важнае для ўсяго дэмакратычнага
руху. Мы ўпэўненыя, што яго прысутнасць і яго праца ўмацуюць увесь дэмакратычны
рух у такі важны для Беларусі перыяд.

 

БХД настойвае на вызваленні ўсіх палітвязняў і стварэнні ў
Беларусі ўмоваў, пры якіх немагчымым будзе з’яўленне новых палітычных
зняволеных. Важна, каб вызваленне Алеся Бяляцкага не было аднаразовай саступкай
рэжыму дэмакратычнаму свету, але каб яно стала першым кроком для змянення сітуацыі
ў Беларусі.

 

Жыве Беларусь! Свабоду палітвязням!

 

Болей навін