У Мінскім абласным судзе пройдзе суд па скарзе нясвіжскай актывісткі БХД

24 чэрвеня 2014 10:14  |  Галоўныя навіны

У Мінскім абласным судзе (г. Мінск, в.
Свярдлова 3) 24 чэрвеня а 10-й гадзіне распачнецца суд па скарзе нясвіжскай
актывісткі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Наталлі Бордак.

 

Нагадаем, Нясвіжскі суд 19
траўня аштрафаваў НаталлюБордакна 20 базавых велічынь (3 млн рублёў) за плакат
“Не пуцінскай вайне з Украінай!”. Актывістка БХД была затрыманая 9 траўня і
ўсе выходныя да панядзелка 12 траўня правяла ў міліцыі.

Болей навін