У Валожыне пададзена заяўка на пікет супраць будаўніцтва на месцы халакосту

27 чэрвеня 2014 13:23  |  Галоўныя навіны

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” ў Валожыне Георгі Каржанеўскі падаў заяўку на пікет з мэтай прыцягнення
ўвагі грамадства да перапахавання ахвяраў халакосту дзеля таго, каб спыніць
будаўніцтва жылых дамоў на месцы масавых расстрэлаў яўрэйскага насельніцтва ў
мястэчку.

 

Апроч таго, у Валожыне распачаты збор попісаў пад адпаведным зваротам да
мясцовых і рэспубліканскіх уладаў. Бланкі з 35-ю подпісамі ўжо пададзеныя ў райвыканкам і аблвыканкам.

 

“Мы працягнем збіраць подпісы і надалей. У студзені ўлады сказалі, што
правядуць слуханні з грамадзянамі, што будзе абмеркаванне, усё вырашыцца
цывілізавана і людзей перапахаваюць. А зараз усё перакруцілся, усё дзеіцца
па-бандыцку. Але гэта нельга. Не можна будаваць на касцях. Трэба, каб людзі
выказаліся. А яны незадаволеныя тым, што адбываецца”, – падкрэсліў Георгі
Каржанеўскі.

Болей навін