На наступным тыдні ў Менгарсудзе разгляд скаргі па вадзе
Жыхары атрымалі праз тры месяцы пасля падачы адказ на скаргу
на рашэнне суда Маскоўскага раёну Менску на адмову ў правядзенні грамадскіх
слуханняў з прычыны моцнай хларыраванасці пітной вады ў горадзе.
Разгляд справы прызначаны на 10 ліпеня у Менскім гарадскім судзе
на 11.00.
“Як мы казалі, мы пойдзем у гэтай справе да канца. На нашым
баку і закон, і праваўжывальная практыка. І калі справа разглядацца будзе сумленна,
то я перакананы ў тым, што грамадскія слуханні будуць праведзеныя. Заклікаем усіх,
хто зацікаўлены ў вырашэнні праблемы, падтрымаць нас у судзе”, – адзначыў
каардынатар кампаніі Дзяніс Садоўскі.
Нагадаем, ініцыятыва
“Наша Кунцаўшчына” пры прадтрымцы аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падала скаргу ў вышэйшую
інстанцыю – Менскі гарадскі суд на рашэнне суда Маскоўскага раёну Менска на адмову ў правядзенні
шырокіх грамадскіх слуханняў па праблема дрэннай якасці вадаправоднай вады ў
Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска. У бліжэйшы час
адбудзецца паседжанне суда, дата і месца якога будзе вызначана па ўзгадненні
бакоў. Падчас паседжання актывісты будуць адстойваць патрабаванні жыхроў Менска
да адкрытых грамадскіх слуханняў.