Адзінаму дэмакратычнаму дэпутату дагэтуль не выдалі дэпутацкае пасведчанне
Сябру аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Валеру Білібуху, які адзіны з дэмакратычных
актывістаў здолеў стаць дэпутатам мясцовага савету, дагэтуль не выдалі
дэпутацкага пасведчання.
Яму, як і іншым дэпутатам Першамайскага сельсавету
Бярозаўскага раёну, павінны былі выдаць пасведчанні яшчэ ў сакавіку, аднак
дагэтуль дэпутаты гэтых дакументаў не маюць, хаця і праводзяць рэгулярна свае
паседжанні.
Нагадаем, прамоўца аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Валер Білібуха, які шмат увагі
надзяляў абароне інтарэсаў грамадзян падчас вынішчэння ўладамі сялянскіх
гаспадарак пад выглядам барацьбы з АЧС, абраны дэпутатам.
Валер Білібуха, які балатаваўся па Жычынскай акрузе ў
Першамайскі сельсавет Бярозаўскага раёну, атрымаў перамогу як на датэрміновым
галасаванні, так і на галасаванні па хатах і ў асноўны дзень галасавання.