Севярынец: Удзел расейскіх вайскоўцаў у парадзе — прыкмета акупацыі

01 ліпеня 2014 12:36  |  Галоўныя навіны

Апазыцыйныя партыі і рухі асуджаюць удзел расейскіх вайскоўцаў і вайсковай тэхнікі ў Парадзе незалежнасьці 3 ліпеня. Большасьць лідэраў пацьвердзілі Радыё Свабода, што ўжо распаўсюдзілі ці рыхтуюць афіцыйныя заявы на гэты конт.
 

Павал Севярынец, БХД:

«Мы ў рамках Камітэту Салідарнасьці ўжо выказваліся на гэты конт і праводзілі акцыю пратэсту. Заклікаем усіх накіроўваць звароты з пратэстамі і на імя Аляксандра Лукашэнкі, і ў амбасаду Расеі. Гэта адна з прыкметаў акупацыі — удзел у парадзе на Дзень Незалежнасьці вайскоўцаў з той краіны, якая цяпер акупуе суседзяў. Гэта недапушчальна, і гэта прамы выклік усяму беларускаму народу.

Болей навін