БХД прапануе альтэрнатыву афіцыйнаму святкаванню 3 ліпеня

01 ліпеня 2014 12:42  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прапануе грамадзянам
альтэрнатыву святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Замест удзелу ў
афіцыйных мерапрыемствах БХД заклікае ўзяць удзел у добраўпарадкаванні
мемарыяльнага комплексу “Курапаты”.

 

На яго тэрыторыі на глыбіні 50-60 сантыментраў знаходзяцца
парэшткі больш за 100 тыс. чалавек, знішчаных у 1937-1940 гадах органамі НКУС.
На жаль, тэрыторыя Курапатаў знаходзіцца ў занядбанні. На костках бязвінна
забітых выкідаецца смецце, распіваецца алкаголь, растуць хмызнякі. Неаднаразова
былі заўважаныя факты вандалізму, калі зневажаліся крыжы.

 

Ушанаванне памяці бязвінна забітых – абавязак кожнага
менчука, кожнага грамадзяніна Беларусі. Курапаты – гэта святыня беларускага
народу, месца пакутніцтва, жалобы і смутку.

 

Далучайцеся да ініцыятывы па абароне і добраўпарадкаванню
комплексу. Збор жадаючых узяць удзел у добраўпарадкаванні Курапатаў 3 ліпеня аб
11.30 на канцавым прыпынку тралейбусаў № 53, 46 па вуліцы Мірашнічэнкі (Зялёны
Луг). А 14.00 усе жадаючыя змогуць узяць удзел у экскурсіі па мемарыяльным
комплексе. Кантактны тэлефон: 8(029)167-34-35.

Болей навін