Аляксей Шчадроў запрошаны ў Ватыкан

02 ліпеня 2014 13:27  |  Грамадства

Аляксей
Шчадроў
, каталік, які арганізаваў прытулак для бяздомных у
Аляксандраўцы Шчучынскага раёну, запрошаны ў Ватыкан. Сакратарыят святой
сталіцы зацікавіўся асабістым учынкам Аляксея ды яго грамады “братоў-місіянераў
харызмы Маткі Тэрэзы з Калькуты”.

 

Як
кажа Аляксей Шчадроў,
суполка незарэгістраваная пры Царкве, ды існуе як ініцыятыва ўжо трэці год:


Старшыня калгасу ўсё прыязджае – кажа, каб мы з’язджалі ў другі раён, ёй гэта не
падабаецца, яна цяпер дэпутатам стала. Я кажу: “Нам няма куды ехаць. Нам гэтыя
дамы Гасподзь благаславіў – і мы ў іх жывем”. Яна кажа: “Тады ўсё трэба
ўзаконіць”. Я: “Мы чакаем рэгістрацыі. Статут ужо ёсць у нашага ксяндза Юрыя,
якога біскуп прызначыў для нашай супольнасці, ксёндз апякуецца намі, прыязджае
за 10 кіламетраў, людзей спавядае і дапамагае, як можа”.

 

У трох дамах вёскі
Аляксандраўка цяпер жыве дзясятак людзей, якія патрабуюць дагляду. Некаторыя з
іх паралізаваныя. Мясцовае сельскае начальства спрабавала пранікнуць у будынкі
грамады разам з санстанцыяй, але Аляксей, як уласнік прыватнай забудовы – іх не
пусціў.

 

Паводле кананічнага права
Каталіцкай Царквы, рэгістрацыя такой грамады мусіць прайсці працяглую
працэдуру. Станоўчы вынік у гэтым Аляксей чакае ад падарожжа ў Ватыкан.

 

* * *

 

Аляксей Шчадроў паедзе ў
Ватыкан. Заснаваны ім прытулак для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага
раёну Гарадзенскай вобласці, стварыў шмат клопатаў, як для чыноўнікаў
сельсавета, гэтак і для царкоўных уладаў.

 

Цяпер, калі яго дзейнасцю
цікавяцца ў святой сталіцы, стане магчымай дапамога з боку Каталіцкай Царквы
жыхарам яго прытулку, як зарэгістраванага брацтва.

 

Лідар
гарадзенскіх хрысціянскіх дэмакратаў Сяргей Верамеенка кажа, што такі чын Аляксея патрабуе
пашаны ад беларусаў:


Гэта прыклад самаахвярнасці людзей, калі людзі нічога не патрабуючы ад нікога,
проста аддаюць сваё жыццё на тое, каб дапамагаць іншым. Мяркую, што ў іх усё
атрымаецца, што Аляксей зладзіць свой візіт да Папы, усё будзе ў іх добра. Гэта
самым станоўчым чынам паўплывае, таму што ён будзе ўжо мець не толькі маральную
падтрымку, але ўжо і тыя людзі, якая «наязджаюць» на яго, наступным разам
будуць думаць, што гэта не проста чалавек, а чалавек, які быў у самога Папы.

 

Пакуль мясцовая вертыкаль усяляк
перашкаджае дзейнасці “Дома міласэрнасці”, у якім цяпер пражывае больш як 10
чалавек. Палова з якіх, маюць цяжкія хваробы.

 

Якуб
Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Болей навін