Запрашаем на разгляд скаргі ў Менскім гарадскім судзе па вадзе
Заўтра, 10 ліпеня, у Менскім гарадскім
судзе аб 11.00 пачнецца разгляд скаргі жыхароў Менску на рашэнне суда
Маскоўскага раёну ў адмове ў правядзенні грамадскіх слуханняў з прычыны моцнай
хларыраванасці пітной вады ў горадзе.
Менскі гарадскі суд знаходзіцца па адрасе вул.
Дуніна-Марцінкевіча, 1.
Нагадаем, ініцыятыва “Наша Кунцаўшчына” пры прадтрымцы
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
падала скаргу ў вышэйшую інстанцыю – Менскі гарадскі суд на рашэнне
суда Маскоўскага раёну Менскана
адмову ў правядзенні шырокіх грамадскіх слуханняў па праблема дрэннай якасці
вадаправоднай вады ў Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска. У
бліжэйшы час адбудзецца паседжанне суда, дата і месца якога будзе вызначана па
ўзгадненні бакоў. Падчас паседжання актывісты будуць адстойваць патрабаванні
жыхроў Менска да адкрытых грамадскіх слуханняў.
Запрашаем журналістаў і неабыякавых гараджанаў