Менчукоў працягнуць труціць хлараванай вадой

10 ліпеня 2014 14:52  |  Галоўныя навіны

У Менскім гарадскім
судзе адбыўся разгляд скаргі жыхароў Менску на рашэнне суда Маскоўскага раёну ў
адмове ў правядзенні грамадскіх слуханняў з прычыны моцнай хларыраванасці
пітной вады ў горадзе.

 

Паседжанне цягнулася каля дзесяці хвілінаў. Без асаблівых
вывучэння і разбіральніцтва было прынята рашэнне ад незадавальненні скаргі
менчукоў.

 

“Мы будзем падаваць скаргу ў Вярхоўны суд, бо мы ўпэўненыя
ў тым, што жыхары Менску маюць права патрабаваць ад чыноўнікаў адказаваць за
бяздзейнасць і некампетэнтнасць, і за брудную вада, якая цячэ ў менскіх
кватэрах. Нягледзячы на тое, што ўлады і збіраюцца працягваць труціць менчукоў
хлараванай вадой”, – адзначыў каардынатар кампаніі “За чыстую
ваду” Дзяніс Садоўскі.

 

Нагадаем, ініцыятыва
“Наша Кунцаўшчына” пры прадтрымцы аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падала скаргу ў вышэйшую
інстанцыю – Менскі гарадскі суд на рашэнне суда Маскоўскага раёну Менска на адмову ў правядзенні
шырокіх грамадскіх слуханняў па праблема дрэннай якасці вадаправоднай вады ў
Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менска. У бліжэйшы час
адбудзецца паседжанне суда, дата і месца якога будзе вызначана па ўзгадненні
бакоў. Падчас паседжання актывісты будуць адстойваць патрабаванні жыхроў Менска
да адкрытых грамадскіх слуханняў.

Болей навін