У Валожыне пратэставалі супраць будоўлі на касьцях (фота, відэа)
У пікеце ўдзельнічалі актывісты стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі й актывты габрэйскага моладзевага руху «Нэцэр» Стась Турко і Жэня Клябанаў. Турко і Клябанаў чыталі Тору.
А актывісты БХД трымалі ў руках плякаты: «Тут пахаваньне, а не будоўля», «Спыніце зьдзек з памяці», і «Не будаўніцтву на касьцях ахвяраў Галакосту».
На дазволены ўладамі пікет прыйшло больш за 20 чалавек.
86-гадовы Пётар Гаспаровіч паказаў даладнае месца, дзе ў 1941 годзе пахавалі першых з расстраляных габрэяў — прыкладна 20 чалавек. Пасьля, кажа, расстрэльвалі яшчэ і хавалі тут жа.
Мясцовыя ўлады адмаўляюць, што на месцы будучай будоўлі засталіся парэшткі расстраляных. Яны цьвердзяць, што ўсіх расстраляных перапахавалі яшчэ немцы.
Гаспаровіч кажа, што парэшткі ахвяраў дагэтуль ляжаць на стадыёне. Як доказ ён паказаў карэспандэнту Радыё Свабода чалавечую костку.
Пікет, яік арганізаваў мясцовы жыхар Георгі Каржанеўскі, адбыўся на месцы старога стадыёну, што па Набярэжнай вуліцы.
Тут фірмы «Дан Прод» і «Трайпл» плянубюць будаваць дамы вайскоўцаў і супрацоўнікаў аграпрадпрыемства СТАА «Дан Прод», якое будуецца каля вёскі Даўгулёўшчына.
«Трайпл» сярод 18 іншых кампаній Юрыя Чыжа знаходзіцца пад санкцыямі Эўрапейскага Зьвязу, а самому Чыжу забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу з-за «фінансавай падтрымкі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі» у тым ліку праз пасярэдніцтва гэтай кампаніі.
Земляныя працы на месцы новабудоўляў у Валожыне праводзяцца акурат там, дзе расстрэльвалі і хавалі людзей, — сьцьвярджае мясцовы актывіст БХД Георгі Каржанеўскі.
Актывісты моладзевага руху «Нэцэр» Яўген Клябанаў і Стась Турко чытаюць Тору. Зьлева — заяўнік пікету краявед з Валожына, Георгі Каржанеўскі
Мясцовы жыхар Валер Гаспаровіч згадвае, як на стадыёне будаўнікі выкопвалі сьвідравіны й налучы́лі на косткі
Сёньня на помніку вісіць шыльда «Вайсковае пахаваньне». Але паводле зьвестак Валожынскага краязнаўчага музэю гэты помнік быў усталяваны ў 1961 годзе менавіта як помнік ахвярам валожынскага гета