У Нясвіжы правялі акцыю “Калi алкаголь – гэта смерць, то смерць алкаголю!” (фота)

15 ліпеня 2014 18:18  |  Грамадства

У Нясвіжы адбылася антыалкагольная мiнi-акцыя у
прысутнасьцi асоб, якiя злоўжываюць спiртными
напоямi, паведаміла каардынатар аргкамітэту БХД Наталля Бордак.

 

Са словамі “Калi алкаголь – гэта смерць, то смерць
алкаголю!” на іх вачах была разбітая бутэлька гарэлкі. Арганізатары акцыі
спадзяюцца, што перформанс не застанецца незаўважным і прымусіць людзей
задумацца. Разам з тым былі і тыя, хто паспачуваў, што пляшка гарэлкi
прапала.

 

Нагадаем, у Нясвіжы актывісты Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю” сабралі і перадалі ў сектар
зваротаў грамадзян Нясвiжскага райвыканкама 153 подпісы супраць алкагалізацыі
насельніцтва.

 

У Нясвіжы правялі акцыю "Калi алкаголь - гэта смерць, то смерць алкаголю!" (фота)

У Нясвіжы правялі акцыю "Калi алкаголь - гэта смерць, то смерць алкаголю!" (фота)

 

Болей навін