У Оршы спынілі распаўсюджванне расійскіх сцяжкоў

16 ліпеня 2014 10:45  |  Галоўныя навіны

У Оршы 15 ліпеня
на чыгуначным пераездзе “Харобрава” на ўездзе ў Оршу з’явіліся
распаўсюднікі сцяжкоў з расійскай сімволікай.

 

Вось што паведаміў
сведка падзей, актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, Яўген Анішчанка:

 

“Для
высвятлення, хто ж займаецца распаўсюджваннем расійскай сімволікі, намі былі
выкліканыя супрацоўнікі міліцыі на пераезд “Харобрава “. Трэба аддаць
належнае – міліцыя спрацавала аператыўна. Распаўсюднікі сімволікі былі
дастаўлены ў аддзел міліцыі, дзе быў складзены пратакол. Высветлілася, што распаўсюджвалі
сцяжкі жыхары Барысава Ціханаў Максім Андрэевіч (1989 г.н.) і Жыльцоў Павел
Васільевіч (1977 г.н.), абодва глуханямыя. Ціханаў М.А. паведаміў, што сцяжкі
ім прывозяць з Расіі і аддаюць на распаўсюд бясплатна, усё што яны зарабляюць
ідзе ім ў кішэню”.




Болей навін