Слонімскі райвыканкам патрабуе маршрут руху пікета

16 ліпеня 2014 17:09  |  Палітыка

Сябра слонімскай суполкі
БХД Іван Бедка падаваў заяўку на
правядзенне пікета ў Слонімскі райвыканкам. Пікет павінен быў прыцягнуць увагу насельніцтва да
праблемаў празмернага ўжывання алкаголю і тытуню на Слонімшчыне.

І вось
за подпісам старшыні Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага Іван Бедка атрымаў
адказ. У правядзенні пікета яму адмовілі. Таму што “адсутнічаюць звесткі аб
крыніцы фінансавання, а таксама не вызначаны маршрут руху ўдзельнікаў даннага
мерапрыемства”.

Аказваецца,
каб правесці пікет сёння неабходна паведамляць у заяўцы, хто фінансуе гэты
пікет, а таксама ўказваць “маршрут руху пікета”. Магчыма, у Слонімскім
райвыканкаме не разумеюць, што такое пікет, мітынг, шэсце, і чым яны
адрозніваюцца адзін ад аднаго. Але гэта няведанне не дазволіла сябрам Слонімскага
згуртавання дэмакратычных сіл у чарговы раз праводзіць сваё мерапрыемства. І
падобныя адмоўныя адказы са Слонімскага райвыканкама слонімскія грамадскія
актывісты атрымліваюць ужо каля 10 гадоў.

Болей навін