Памёр сябар БХД, журналіст Яўген Самсонаў

17 ліпеня 2014 10:05  |  Галоўныя навіны

Ягоная сьмерць была раптоўнай.
Ніхто са знаёмых ды сяброў ня мог і ўявіць, што
з жыцьця так хутка пойдзе гэты вельмі шчыры і энэргічны чалавек. Яму
было толькі 58, паведамляе Радыё Свабода.

 

Яўген Самсонаў працаваў кіроўцам уЖКГ. Ня меўшы
адмысловай адукацыі, ён прыйшоў у журналістыку стаў ўжо сталым
чалавекам, але дагэтае справы ставіўся зь вялікім энтузіязмам
і адказнасцю. Стаў рэпаратэрам-аматарам, шмат пісаў для сайту
westki.info— на спартовую тэматыку, пра культурніцкае жыцьцё
рэгіёну.

 

Апошнім часам яго амаль заўжды
бачылі з відэакамерай, ён здымаў відэафільмы пра Глыбоччыну, пра
выбітных людзей рэгіёна, пра тое, што хвалявала яго самога і ягоных
землякоў. Сёлета ў траўні ў Глыбокім прайшла прэзэнтацыя трох яго
апошніх фільмаў. Назва аднаго зь іх, прысьвечанага мастаку Язэпу
Драздовічу
, гучыць па сьмерці аўтара фільма
па-прарочаму— «Я вас помню, а вы ўспамянеце можа»…Яўген
Самсонаў 
займаўся
і грамадзкай дзейнасьцю, быў прыхільнікам стварэньня партыі БХД.
У 2011 годзе ён распачаў у Глыбоцкім раёне кампанію
за захаваньне ў належным экалягічным стане возера Алоізберг каля
мястэчка Падсьвільле. Мясцовая міліцыя неаднаразова ладзіла праверкі,
ці не займаецца спадар Самсонаў чымсьці недазволеным: прынамсі,
у міліцыю была паступіла «ананімка», што ён выпусьціў паклёпніцкія
ўлёткі супраць кіраўніка ідэалягічнага аддзелу. Зьвесткі з ананімкі
не пацьвердзіліся, але ўся тая гісторыя папсавала актывісту нямала нэрваў.

 

І ўсё ж Яўгена Самсонава згадваюць у Глыбокім
як вялікага аптыміста, якому былі неабыякавыя любыя падзеі ў родным
горадзе. Згадваюць ягоную ўсьмешку і гатоўнасьць дапамагчы парадай
ці справай. І ніхто з тых, хто яго ведаў, ня хоча і ня можа
даць веры, што Яўгена Самсонава больш няма…

 

Пахаваюць спадара Яўгена 18 ліпеня на глыбоцкіх
могілках.

 

Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя шчыра смуткуе з прычыны
сьмерці Яўгена Самсонава і спачувае яго сваякам і знаёмым. Яго адыход у
вечнасьць – гэта вялікая страта для
Глыбоччыны і ўсёй Беларусі. Вечная памяць!

Болей навін