Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка помсціць Украіне за спецмыты

17 ліпеня 2014 17:08  |  Галоўныя навіны

Дэпартацыя
дэпутата Брыгінца – нэрвовая рэакцыя дыктатара на ўвядзенне Кіевам спецмыты на
беларускія тавары. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю сайту charter97.org сустаршыня
аргкамітэта для стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь
Рымашэўскі, камэнтуючы дэпартацыю з Менска ўкраінскага дэпутата Аляксандра
Брыгінца.

«Беларускі
рэжым дзейнічае тут як марыянэтка Крамля, і, безумоўна, Брыгінец быў затрыманы
на загад ФСБ. Акрамя таго, такая нэрвовая рэакцыя Лукашэнкі можа тлумачыцца
ўвядзеннем Украінай спецмыты на
беларускія тавары
ў адказ на абмежавальныя дзеянні Менска», – мяркуе палітык.

 

Віталь
Рымашэўскі падкрэсліў, што ўкраінскім уладам і народу не варта цешыцца наконт Аляксандра Лукашэнкі.

«Як
вядома, у Лукашэнкі ёсць заявы і ёсць дзеянні. І вельмі часта гэтыя дзеянні
наўпрост супярэчаць ягоным заявам. Таму, з аднаго боку, можна казаць пра тое,
што Украіна – прыязная краіна, а з другога, размяшчаць на сваёй тэрыторыі
вайсковую тэхніку Расеі і ўводзіць сінхронна з ёй
эканамічныя санкцыі супраць Украіны.

Таму
я б параіў украінскім уладам ацэньваць Лукашэнку ды іншых палітыкаў не паводле
слоў, а паводле дзеянняў. Я думаю, што ўкраінцы за апошнія паўгода атрымалі
практычную навуку паліталогіі. Бо калі ў іх і ёсць нейкая эйфарыя вакол
беларускага правадыра, то яна хутка знікне пасля гэтых падзей»
, – сказаў на заканчэнне сустаршыня БХД.

 

Нагадаем,
затрыманага ўчора ўвечары ў менскім аэрапорце Аляксандра Брыгінца дэпартавалі з
Беларусі. Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны прыбыў у Менск рэйсам з Кіева ўвечары
16 ліпеня ў складзе афіцыйнай дэлегацыі дэпутатаў (украінскіх ды польскіх) і
праваабаронцаў, якая накіроўвалася ў Варонеж праз Менск і Маскву. Дэлегацыя
плануе сустрэцца з адвакатамі ўкраінскай лётчыцыНадзеі
Саўчанкі, выкрадзенай сэпаратыстамі на ўсходзе
краіны і перапраўленай у Расею. Цяпер яна знаходзіцца ў следчым ізалятары
Варонежа. Дэлегацыя з Кіева мерыцца сустрэцца з самой Саўчанкай, а таксама
прысутнічаць на судовым працэсе з ейным удзелам.

Болей навін