У Нясвіжы дазволілі антыалкагольны пікет, але паведамілі пра гэта постфактум (фота)

22 ліпеня 2014 17:04  |  Грамадства

Раённыя ўлады Нясвіжу дазволілі правядзенне ў горадзе
антыалкагольнага пікету. Аднак зрабілі яны гэта так, што правесці яго было
немагчыма.

 

Пікет быў дазволены для правядзення 15 ліпеня з 17:00 да
19:00 ля крамы “Крышталь”. Адпаведны адказ за подпісам старшыні
райвыканкаму датаваны 9 ліпеня. Аднак на пошту ён патрапіў толькі ў дзень
правядзення пікету – 15 ліпеня, сведкам чаго з’яўляецца паштовы штамп на
капэрце з адказам.

 

У выніку актывістка аргкамітэту БХД Наталля Бордак
даведалася пра атрыманы дазвол ужо постфактум. “З-за мяжы лісты і тое
хутчэй даходзяць”, – адзначыла Наталля Бордак.

 

У Нясвіжы дазволілі антыалкагольны пікет, але паведамілі пра гэта постфактум (фота)
У Нясвіжы дазволілі антыалкагольны пікет, але паведамілі пра гэта постфактум (фота)

Болей навін