Заява БХД: Адключыць расейскія тэлеканалы – абараніць Беларусь
“Расейскія СМІ ўжо даўно перасталі быць сродкамі масавай інфармацыі,
а ператварыліся ў сродкі масавай дэзінфармацыі і прапаганды. Транслюемыя імі
навіны не толькі носяць відавочную заангажаванасць, але часцяком з’яўляюцца хлуснёй,
мэта якой – апраўдаць расійскую агрэсію супраць Украіны і ўкраінскага народу.
Вераць гэтай хлусні і многія беларускія тэлегледачы.
Досвед інфармацыйнай вайны Расіі супраць Украіны можа ў любы зручны
момант быць выкарыстаны і ў дачыненні да Беларусі. Сёння ён ужо апрыбуецца на
шэрагу беларусафобскіх і заходнерускіх сайтаў, а заўтра можа быць скарыстаны і
на тэлебачанні, каб апраўдаць расійскія тэрыятарыяльныя, палітычныя і
эканамічныя прэтэнзіі на Беларусь.
У сувязі з усім гэтым Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя заклікае спыніць
трансляцыю ў Беларусі расійскіх тэлеканалаў “Первый канал”, НТВ, “Россия
1”, Рен-ТВ і іх адцэнзураваныя варыянты, што паказваюцца ў Беларусі.
Замест гэтага мы прапануем паспрыяць увядзенню ў пакеты кабельных тэлеканалаў
украінскіх тэлеканалаў, беларускага тэлеканалу “Белсат”, расійскага
тэлеканалу “Дождь””.