Праваабаронца аб справе шматдзетнай маці ў Клімавічах: парушана сямейнае і адміністрацыйна-працэсуальнае заканадаўства

26 ліпеня 2014 15:21  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя адсочвае беспрэцэдэнтную сітуацыю з гвалтоўным затрыманнем у
Клімавічах шматдзетнай прыёмнай маці Ірыны Моцнай і яе дзяцей. З жанчынай ужо
звязаўся каардынатар аргкамітэту БХД у Магілёве Алег Аксёнаў, які прапанаваў ёй
юрыдычную дапамогу і псіхалагічнуую падтрымку.

 

Апроч таго, па просьбе БХД справу Ірыны Моцнай адсочвае
праваабаронца і былы адвакат Ігар Рынкевіч. “Тут відавочнае парушэнне
сямейнага і адміністратыўна-працэсуальнага заканадаўства. Ірыне неабходна
абскарджваць дзеянні дзяржорганаў: што міліцыянтаў, што выканкаму”, –
адзначыў ён у каментары прэс-службе БХД.

 

Разам з тым юрыст выказаў занепакоенасць, што ў панядзелак
мае адбыцца суд у дачыненні шматдзетнай маці, а яна да яго не падрыыхтаваная.

 

Нагадаем, крыху больш за месяц таму нечакана для ўсіх быў
знойдзены павешаным бацька-выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу ў
Клімавічах Віктар Моцны. У сям’і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была
ўзорнай, выхоўваліся шасцёра прыёмных дзяцей.

 

Смерць выхавальніка расследуе СК, аднак 12 ліпеня Клімавіцкі
выканкам вырашыў зачыніць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з сям’і. Маўляў, калі выхавальнік павесіўся,
значыць, у сям’і нездаровая абстаноўка. Дзеці і прыёмная мама Ірына Моцная былі
шакаваныя такім рашэннем. Паводле яе слоў, яна да гэтага часу не бачыла ні
адной афіцыйнай паперы, дзе было б растлумачана, за што яе звольнілі, перадаеTUT.by.

 

“Адзінае,
што я бачыла, – гэта нейкая папера, без адзінай подпісы, дзе было сказана, што
я звольненая і заадно адхіленая ад абавязкаў апекуна за неналежнае выкананне
сваіх абавязкаў. Ніякіх доказаў гэтаму мясцовыя чыноўнікі мне так і не змаглі
ўявіць. Жудасна ўсяго, што іх зусім не цікавіла і меркаванне дзяцей “, –
заяўляе Ірына Моцная.

 

Між тым раніцай 25
ліпеня прыёмную маму, яе роднага сына Віталя і прыёмнага Аляксандра Пугачова
затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў той момант, калі яны разам з астатнімі дзецьмі
ехалі на машыне ў бок Менска, каб падаваць дакументы старэйшага дзіцяці ў вучэльню.
У Клімавіцкім РАУС затрыманых пратрымалі 12 гадзін, пры гэтым Аляксандра
супрацоўнік міліцыі беспадстаўна ударыў па галаве.

 

“Калі мы
пад’ехалі да дома, выйшлі, адразу рукі заламалі Сашу і Віталю. Было больш за
дзесяць супрацоўнікаў міліцыі. Адразу чацвёра накінуліся на Віталіка. Ён
вырываецца, яны яшчэ больш заломваюць яго, б’юць, я ўпала. Сашка потым кінуўся
ратаваць Віталя, потым кінулася Наташа, удачаронная наша дзяўчынка. Усе разам з
міліцыяй мы ўпалі на плот. Я крычала, каб не чапалі маіх сыноў. Адзін міліцыянт
выхапіў пісталет з кабуры. У яго быў такі шалёны твар! Я зноў стала крычаць, і
толькі тады ён схаваў яго!”, – распавяла Ірына Моцная, заявіўшы, што
адчувала сябе, як у гестапа.

 

Малодшыя дзеці
пры затрыманні разбегліся і прадстаўнікі ўлады адлоўлівалі іх па ўсім горадзе.
Цяпер улады хаваюць месца знаходжання дзяцей.

 

Вынікам затрымання
стала позва для Ірыны Моцнай ў суд Клімавіцкага раёна ў 11.00 у панядзелак 28
ліпеня. Судзіць яе будуць нібыта за тое, што яна гвалтоўна ўтрымлівала дзяцей.
Вялікая верагоднасць таго, што будуць судзіць і старэйшых дзяцей Ірыны за
“супраціў міліцыі”.

Болей навін