Зміцер Бартосік выступіць з дабрачынным канцэртам салідарнасці з Рыгорам Кійко

29 ліпеня 2014 14:28  |  Грамадства

У чацвер, 31 ліпеня, беларускі бард Зміцер Бартосік
выступіць з дабрачынным канцэртам салідарнасці з Рыгорам Кійко. Канцэрт
пачнецца а 18.00 у Мінску па адрасе Чарнышэўскага, 3А.

 

Нагадаем, беларускі мастак, каталіцкі вернік Рыгор Кійко —у
бядзе
. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі
і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі
просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.

Болей навін