Сябры БХД збіраюць подпісы супраць расейскіх каналаў

29 ліпеня 2014 15:22  |  Галоўныя навіны

Актывісты Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі абураныя “неаб’ектыўным
асвятленнем драматычных падзей ва Украіне тэлевізійнымі каналамі “Россия-1”,
“Россия-24”, “Russia Today” і іншымі расійскімі
тэлеканаламі, якія трансліруюцца ў нашай краіне”, распачалі збор подпісаў
з мэтай спыніць вяшчанне найбольш заангажаваных тэлепраграм.

 

У прыватнасці, у складзеных
зваротах патрабуецца:

” – Спыніць на тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь вяшчанне, уключаючы вяшчанне па кабельным тэлебачанні,
тэлепраграм «Нядзельны вечар», «Спецыяльны карэспандэнт», «Весткі тыдня»,
“Прамы эфір” на тэлеканале “РТР-Беларусь” (“Россия-1”),
іншых інфармацыйна-палітычных тэлепраграм і навінавых выпускаў ўсіх расійскіх
тэлеканалаў у частцы інфармацыі пра падзеі ў Украіне;

 

– Ініцыяваць афіцыйны
звароты Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь: да Міністэрства інфармацыі
Рэспублікі Беларусь з мэтай прыняцця міністэрствам мер рэагавання, да
праваахоўных органаў Расіі ў парадку артыкуле 354 КК РФ “Публічныя заклікі
да развязвання агрэсіўнай вайны”, а таксама да міжнародных арганізацый з
мэтай распачынання крымінальнага пераследу расійскіх тэлежурналістаў Дзмітрыя
Кісялёва, Уладзіміра Салаўёва, Аркадзя Мамантава, Барыса Карчэўнікава і іншых
асоб;

 

– Прыняць неабходныя меры для
больш хуткай арганізацыі вяшчання на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аднаго
дзяржаўнага або некалькіх найбуйнейшых тэлеканалаў Украіны, беларускага
незалежнага тэлеканала “Белсат”, расійскага тэлеканала “Дождь”;

 

– У самыя кароткія тэрмины –
адзін месяц – арганізаваць грамадскія слуханні па дадзенай праблеме з
прадстаўнікамі ўсіх структур, на імя якіх мы накіроўваем дадзены зварот, а
таксама з удзелам прадстаўнікоў беларускай грамадскасці”.

 

Зварот накіраваны
ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства інфармацыі і Адміністрацыю прэзідэнта
Беларусі.

Болей навін