Зміцер Вайцюшкевіч возьме ўдзел у дабрачынным канцэрце 31 ліпеня
Беларускі спявак і музыка Зміцер Вайцюшкевіч возьме ўдзел у дабрачынным канцэрце з Рыгорам Кійко, які пройдзе 31 ліпеня. Разам з ім, як паведамлялася раней, выступіць бард Зміцер Бартосік.
Нагадаем, канцэрт пачнецца ў чацвер, 31 ліпеня, а 18.00 у Мінску па адрасе Чарнышэўскага, 3А. Уваход вольны.
Рыгор Кійко — беларускі мастак, каталіцкі вернік, які зараз знаходзіцца ў бядзе. У выніку цяжкага захворвання спадару Рыгору патрабуюцца дарагія лекі і складаная аперацыя, якую робяць толькі за мяжой. Яго сябры і паплечнікі просяць дапамагчы сабраць сродкі на аперацыю і лекі для Рыгора Кійко.