БХД дасць бой камуністам і праваабаронцам
У Менску 9 жніўня пройдзе футбольны турнір “Кубка
Свабоды” імя Генадзя Карпенкі – лідара Нацыянальнага выканаўчага камітэту,
які раптоўна памёр у 1999 годзе. Неўзабаве пасля яго смерці былі скрадзеныя яго
паплечнікі Юры Захаранка і Віктар Ганчар.
У гэтым годзе склад удзельнікаў турніру рэкордны – 12 камандаў,
якія падзеленыя на чатыры групы. Сябры Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі
апынуліся пасеяныя разам з Беларускім Хельсінскім Камітэтам і Беларускай
партыяй левых “Справядлівы свет”.
Па дзве лепшыя каманды выходзяць з групы, далей ідзе гульня
на выбыванне.