У Віцебску збіралі сродкі для мясцовых уладаў (фота)
У
розных кропках віцебскіх мікрараёнаў Білева актывісты аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 4 жніўня правялі акцыю па
зборы сродкаў для ўладаў.
“На
ўсе нашы звароты, на шматысячныя подпісы гараджанаў аб будаўніцтве
смеццепераапрацоўчага заводу, паліклінічнага комплексу і іншых важных для
Білева аб’ектаў улады стабільна адказваюць, што ў іх няма грошаў”, – патлымачыла
сэнс акцыі каардынатар аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.