У Літве прайшла міжнародная канферэнцыя з удзелам БХД

05 жніўня 2014 11:36  |  Галоўныя навіны

У Літоўскай Рэспубліцы
прайшла міжнародная канферэнцыя з удзелам аргкамітэта па стварэнні партыі ”Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” і Хрысціянскай Народнай Партыі Нарвегіі ”KRF”.
Галоўная тэма канферэнцыі – адна з самых вострых і актуальных праблемаў
Беларусі – алкагалізм і спайванне беларускага насельніцтва.

 

Падчас
мерапрыемства беларускія палітыкі і грамадскія актывісты ад БХД азнаёміліся
здосведам сваіх калегаў з Нарвегіі і Літвы ў барацьбе супраць алкагалізму.

 

Перад беларускімі
калегамі выступілі нарвежскія палітыкі, якія коратка распавялі гісторыю сваёй
барацьбы з алкагалізмам у Нарвегіі і Еўропе ў цэлым.

 

Нарвежскія палітыкі
адзначылі той факт, што ў Беларусі вельмі распаўсюджаны продаж алкаголю ў тых
месцах, дзе гэта ў Нарвегіі катэгарычна забаронена. У прыватнасці, на беларускіх
аўтазапраўках бесперашкодна прадаюць алкагольныя напоі. Акрамя таго, было
азначана, што ў Нарвегіі забаронены продаж алкагольных напояў у дзень выбараў.
Нагадаем, у Беларусі ў дзень выбараў алкаголь прадаюць у дзень выбараў наўпрост
на выбарчых участках.

 

Адзначым, што
паводле апошніх дадзеных міжнародных арганізацый аховы здароўя, Беларусь
з’яўляецца самай п’ючай нацыяй у свеце. У год, кожны беларус выпівае ў сярэднім
больш за 17 літраў чыстага спірту. Для параўнання – у Нарвегіі, па словах
прадстаўнікоў палітычных рухаў скандынаўскай дзяржавы, насельніцтва спажывае 9
літраў чыстага спірту ў год на чалавека. Аднак і гэты факт працягвае выклікаць
занепакоенасць у палітыкаў Нарвегіі.

 

Між тым, у Беларусі
падае нараджальнасць, расце колькасць захворванняў звязаных з ужываннем
алкаголю, знішчаецца генафонд беларускай нацыі. Дадзеную праблему неабходна
вырашаць неадкладна – адзначаюць у БХД.

Болей навін