“Чырвоны крыж” супраць барацьбы з алкагалізацыяй беларусаў?
6 жніўня падчас
збору подпісаў пад калектыўным зваротам у абарону сям’і і дзяцей ад алкаголю
каардынатар антыалкагольнай кампаніі ў Берасці Аляксандр Храпко быў збянтэжаны
пазіцыяй супрацоўнікаў «Чырвонага крыжа» датычна гэтага пытання.
Паводле яго
словаў, у адрозненні ад большасці грамадзян, якія занепакоеныя праблемай
алкагалізму ў краіне і гатовыя падтрымаць патрабаванні аб продажы алкагольных
напояў толькі асобам, старэйшым за 21 год, адмене рэкламы спіртных напояў і г.д,
супрацоўнікі арганізацыі выявілі відавочнае нежаданне падтрымаць гэтыя
прапановы.
“Першыя ж
людзі, сустрэтыя намі ў штабе «Чырвонага крыжа» ледзь не фанатычна заявілі, не
ўнікнуўшы толкам ў пытанне, што не жадаюць, каб ўводзілі закон аб продажы з 21
года, у сувязі з тым, што ў войска ідуць паміраць маладыя людзі з 18 гадоў. Хоць
я не памятаю, каб мы ваявалі з кімсьці, і не ведаю ніводнага знаёмага, які не
вярнуўся б з арміі жывым. І тут жа на нас абрынуўся аргумент аб тым, што
маладым людзям нельга будзе выпіць на ўласным вяселлі, хоць па законе піць
алкагольныя напоі можна толькі людзям, якія дасягнулі 21 года, а вось купляць
іх можна з 18 гадоў. Тады пытанне: якая розніца? Мы толькі хочам прыбраць гэты
фарс для таго, каб будучыя пакаленні не спяшаліся акунуцца ў свет спіртнога, не
прывучаліся да яго праз рэкламу і стала выстаўленыя на паказ бутэлькі на
стэлажах любой крамы”, – адзначыў каардынатар кампаніі “Абаронім
нашых дзяцей ад алкаголю”.