Суд цалкам стаў на бок прамоўцы БХД
Суд Бабруйска і Бабрусйкага раёну 7 жніўня па справе
прамоўцы (спікера) Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі падчас мясцовай кампаніі
2014 года Святланы Грыцэнкі, якая была незаконна звольненая 4 чэрвеня.
Суд прызнаў звальненне неправамоцным і ўзнавіў актывістку на
працы з заўтрашняга дню. Апроч таго, за два месяцы вымушанага прагулу ёй будуць
выплачаныя 8,4 млн рублёў, а таксама 1 млн маральнай кампенсацыі.
“Гэта поўная перамога”, – адзначыла Святлана
Грыцэнка.
Нагадаем, актывістка працавала бібліятэкарам з
верасня 1991 года, але ў чэрвені дзяржустанова кульуры “Цэнтралізаваная
біблятэчная сетка Бабруйскага раёна” з ёй, бібліятэкарам 1-й катэгорыі
аддзелу па працы з дзецьмі цэнтральнай бібліятэкі, не працягнула кантракт. Пры
гэтым за 23 гады працы яна ні разу не прыцягвалася да дысцыплінарнай адказнасці.