Каманда БХД узяла ўдзел у турніры “Кубак свабоды” (фота)

09 жніўня 2014 17:21  |  Галоўныя навіны

Каманда Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 9 жніўня ўзяла
ўдзел у футбольным турніры “Кубак свабоды” імя Генадзя Карпенкі.

На групавым этапе каманда была пасеяная разам з Беларускім
Хельсінскім Камітэтам і Маладымі Дэмакратамі. Выйшаўшы з групы, БХД сустрэлася
ў чвэрцьфінале з камандай Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, прайсці якую, на
жаль, не змагла.

Як адзначыў прадстаўнік каманды БХД Дзяніс Садоўскі, БХД выставіла
даволі моцную каманду з прадстаўнікоў Пінска, Берасця і Мінска. “Але і
агульны ўзровень турніна ўзрос. Сведчаннем чаго з’яўляецца тое, што першую
стадыю не прайшла такая моцная каманда, як АГП. Мы згулялі ў сваю моц, будзем
узмацняць каманду перад наступным турнірам”, – сказаў ён.

Каманда БХД узяла ўдзел у турніры "Кубак свабоды" (фота)

Болей навін