Жыхары Барысава пратэстуюць супраць працуючага ацяплення ў аўтобусах (фота)
Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі збіраюць подпісы супраць
карыстання сістэмай ацяплення ў аўтобусах у летні перыяд. Навошта абаграваць аўтобус летам, калі
тэмпература паветра ў Барысаве—30-33 градусаў?— Пытанне лагічнае і
справядлівае.
Сістэма ацяплення ў барысаўскіх аўтобусах працуе на поўную магутнасць, нягледзячы
на тое, што напрацягу апошніх некалькіх
тыдняў у Беларусі ўсталявалася анамальна цёплае надвор’е. Справа ў тым, што ацяпленне працуе дзеля таго,
каб ахалоджваць рухавікі. Гэта вымушаная мера, бо ў выніку безгаспадарчасці і адсутнасці
належнага абслугоўвання аўтобусаў, адзіная магчымасць ахалоджваць рухавікі
—уключаць сістэму ацяплення. Салон аўтобуса ператвараецца ў лазню з
тэмпературай паветра да 50 градусаў, паездка ў аўтобусе ператвараецца ў сапраўдныя пакуты пасажыраў, а кандуктару і
кіроўцу прыходзіца працаваць у
нечалавечых ўмовах. Праблема актуальная не толькі для Барысава. Толькі
тыдзень таму кіроўца аўтобуса з Мінска атрымаў сонечны ўдар і страціў кантроль над рухам.
Год таму Аляксей Пракудовіч, неабыякавы жыхар Барысава звярнуўся па гэтай
праблеме ў барысаўскі аўтапарк,
пракуратуру і Мінаблаўтатранс. У адказ атрымаў адні адпіскі ці ігнараванне.
Мы спыталі сп. Аляксея, ці вырашылася што-небудзь па гэтай праблеме за год?
“Я не менш абураны, чым год назад тымі ўмовамі, у якіх жыхары Барысава
вымушаны карыстацца транспартам. Брыдка, што на працягу года, пасля таго, як я
ўзняў гэтае пытанне, ні кіраўніцтва медыцынскіх, ні праваахоўных службаў, ні
транспартнікі нічога не змянілі і не палепшылі. Хворым, людзям ва ўзросце, ці тым, хто цяжка пераносіць спякоту, карыстацца аўтобусам
немагчыма. Тое, што падчас спякоты ў
салонах аўтобусаў працуе сістэма ацяплення, лічу абсурдам і злачынствам. На
гэтым канкрэтным прыкладзе складваецца пэўнае
ўражанне ад ўсёй сістэмы кіравання ў краіне, як дэгенератыўнай, безгаспадарчай
і абсалютна абыякавай да людзей.”