Віцебскія ўлады правялі сустрэчу з зацікаўленымі бакамі без зацікаўленых бакоў (фота)

13 жніўня 2014 10:48  |  Галоўныя навіны

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт даслаў адказ на зварот 4108
жыхароў мікрараёнаў Білева ў Віцебску
наконт выканання абяцанняў пабудаваць паліклінічны комплекс.

 

У адказе адзначана,
што распрацаваны архітэктурны праект па першай чарзе аб’екту, які прайшоў
экспертызу і атрымаў станоўчае экспертнае заключэнне. Усяго чэргаў чатыры.
Патрабуецца шмат грошаў – 5,6 млрд рублёў. Існуе Праграма умацавання
матэрыяльна-тэхнічнай базы устаноў аховы здароўя Віцебска і раёна на 2011-2015
гады, “у адпаведнасці якой прэдугледжана і фінансаванне аб’ектаў”.
Далей распавядаецца, у якіх установах жыхары Білева могуць атрымаць медыцынскую
дапамогу. 30 ліпеня адбылася сустрэча зацікаўленых бакоў у памяшканні школы №46.

 

“Праўда, тут канцоў не знойдзена. Абтэлефанаваўшы
падпісантаў, мы высветлілі, што аб’явы пра сустрэчу былі дзе-нідзе павешаныя на
пад’ездах за дзень да сустрэчы. Нас, зборшчыкаў і галоўных адрасантаў, на
сустрэчу не пазвалі, нават пра тое мы даведаліся пастфактум, паколькі адказ быў
нам накіраваны гарвыканкамам толькі 1 жніўня. Вось такі фармалізм і абыякавасць
Віцебскага гарвыканкаму ў дачыненні да грамадзянаў”, – адзначыла ініцыятар
збору подпісаў, каардынатар віцебскага абласного аргкамітэту БХД Таццяна
Севярынец.

 

Яна таксама распавяла, што яе з Алёнай Шабуняй на 6 жніўня
запрасілі на сустрэчу са старшынём Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
Міхаілам Партным, але раніцай 6 жніўня сустрэчу адмянілі, спаслаўшыся на тое,
што старшыню адпраўляюць у саўгас на бітву за ўраджай.

 

Віцебскія ўлады правялі сустрэчу з зацікаўленымі бакамі без зацікаўленых бакоў (фота)
Віцебскія ўлады правялі сустрэчу з зацікаўленымі бакамі без зацікаўленых бакоў (фота)

 

Болей навін