Яўгену Васьковічу забаронена перадаваць кнігі
«Тры кнігі для вывучэння ангельскай мовы, якія прасіў перадаць палітвязень — 2 дапаможнікі для самастойнага вывучэння, а таксама адаптаваны раманДжорджа Оруэла «1984» — прыйшлі назад з пазнакай “недазволеныя ўкладанні”», — аб гэтым паведаміла маці Яўгена Рушанія Іванаўна.За апошніх некалькі месяцаў родныя і сябры Яўгена Васьковіча некалькі разоў спрабавалі рознымі шляхамі перадаць яму кнігі. Але ўсё марна.
Яўген Васьковіч цікавіцца гісторыяй Беларусі, гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, журналістыкай, палітычнымі навукамі, а таксама хацеў бы працягваць вывучаць ангельскую мову, якую пачаў вывучаць у школе. Але, на жаль, патрэбныя яму кнігі ў турму не прапускаюць.
У Нарвегіі Андэрс Брэйвік, які забіў 77 чалавек, паступіў ва ўніверсітэт і патрабуе права гуляць на новай прыстаўцы Playstation 3.А беларускі палітычны зняволены Яўген, нікога не забіваўшы, пазбаўлены магчымасці атрымаць нават дапаможнік па ангельскай мове.
«7 год пазбаўлення волі ён атрымаў за няўдалую спробу нанесці пашкоджанні будынку КДБ. 7 год далі за сімвалічную акцыю, каб прадэманстраваць беларусам вынікі магчымых пратэстаў, а «людзей у пагонах» упэўніць, што яны абароненыя, колькі б не ўтрымлівалі нелегітымную ўладу. Цікава, як адчуваюць сябе супрацоўнікібабруйскага КДБ, якія ходзяць кожны дзень на працу ў той самы будынак, ведаючы, што за пашкоджанні на суму 356150 рублеў, хлопцы селі на 7 год? Тое, што Яўген пазбаўлены магчымасцічытаць, займацца самаадукацыяй,невыпадкова. Мэта беларускіх ўладаў у дачыненні да палітзняволеных адназначная — ня выправіць і выхаваць (улады ведаюць, што няма чаго выпраўляць), а псіхалагічна зламаць, зняважыць, зрабіць з актыўнага грамадзяніна-патрыёта бязвольную, дэградаваную істоту, няздольную супрацьстаяць злачыннай уладзе. Практыка, дзякуй Богу,паказвае, што тактыка ўладаў правальная. Беларускія палітвязні, прайшоўшы праз выпрабаванні кратаў, сталі людзьмі значна больш мужнымі і моцнымі, чым раней», — адзначыў каардынатар менскай абласной арганізацыі аргкамітэту БХД Павал Пракаповіч.
Напрацягу 4 год зафіксаваныя шматлікія парушэнні ўмоваў утрымання Яўгена Васьковіча, якія ацэньваюцца як крытычныя і недапушчальныя. Яўген прайшоў праз шматлікія ШЫЗА, ціск, абмежаванні, спазнаў выпрабаванне веры.
Акцыю Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Паўла Сырамолатава ўлады выкарысталі для ўласных мэтаў. Учынак хлопцаў — юнацкі пратэстны парыў супраць беззаконня лукашызму — быў у некаторай ступені падарункам для ўладаў, якія пры дапамозе празмернага пакарання атрымалі магчымасць «легальна» запужаць грамадства.
7 год — гэта не для таго, каб выхаваць і выправіць гэтых маладзёнаў, 7 год — гэта ўзорна паказальны прысуд для ўсіх беларусаў.