Прадстаўнікі БХД у Віцебску падалі скаргу ў Міністэрства аховы здароўя

18 жніўня 2014 16:59  |  Галоўныя навіны

Сёння удзельнікі
кампаніі “Народны кантроль” адправілі вымушаную скаргу ў Міністэрства
аховы здароўя наконт
фармальнага і недабрасумленнага выканання Віцебскімі ўладамі даручэння
Міністэрства аб правядзенні сустрэчы з зацікаўленым бакамі па пытанню
будаўніцтва паліклінічнага комплекса ў м-не Білева г. Віцебска, якая мелася
адбыцца 30.07.2014г.

 

«Сёння мы яшчэ раз паспрабавалі знайсці хоць якія прыкметы
таго, што сустрэча ўсё ж такі адбылася: наведалі сш №46, дзе. па паведамленню
выканкаму, яна праходзіла, але ні намеснік дырэктара, ні супрацоўнікі. ні
прадстаўнікі гаспадарчых службаў школы нічога пра сустрэчу не ведалі. Апытвалі
жыхароў-мінакоў у Білева, з 28 чалавек. апытаных намі, толькі адна жанчынка
паведаміла, што бачыла абвестку аб сустрэчы на сваім пад’ездзе. але ўжо пасля
прызначанага тэрміну. Тое ж мы чулі і ад амаль 100 падпісантаў звароту, якіх
абтэлефанавалі, як толькі даведаліся, што нейкая сустрэча прайшла( з адказаў
гарвыканкаму і гарсавету. гэтыя адказы адзін ў адзін падобныя) Між тым, у
лісце-адказе з аблвыканкаму з упраўлення аховы здароўя ад 30.07.2014г, дасланаму
толькі Шабуня Алене, пазначана, што сустрэча адбылася 30.07.2014, а 18-й
гадзіне, у памяшканні сш №46. На ёй прысутнічала 25 чалавек-падпісантаў, усе
разыйшліся задаволеныя. Уявіце сабе, што адказ датаваны 30.07, сустрэча
праводзілася 30.07 а 18-й гадзіне. Гэта ж як працуюць у упраўленні аховы
здароўя Віцебскага аблвыканкаму!!! Увечары правялі сустрэчу і адразу пабеглі
справаздачыцца Алёне Шабуня пра вынікі…

Перашарсцілі мясцовыя газеты, сайт гарвыканкаму,
гарсавету – аніякай інфармацыю пра тую сустрэчу. Так што Віцебскія ўлады
па-ранейшаму займаюцца толькі міфатворчасцю. У сваёй скарзе мы патрабуем новай
сустрэчы з нашым удзелам, як ініцыятараў калектыўнага звароту, таксама
патрабуем разабрацца з недабрасумленнымі віцебскімі чыноўнікамі» – каментуе
склаўшуюся сітуацыю кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі БХД Севярынец
Таццяна Яўгенаўна.

Болей навін