Актывісты запланавалі 21 пікет за бязвізавы рух з Польшчай і Літвой

20 жніўня 2014 11:47  |  Галоўныя навіны

Актывісты
кампаніі “За малы памежны рух” пры
падтрымцы БХД падалі заяўкі на правядзенне 21-го пікета ў
падрымку бязвізавага руху з Польшчай і Літвой. Ініцыятары звярнуліся да
мясцовых ўладаў 19-ці прымежных з Польшчай і Літвой гарадоў па дазвол на
правядзенне масавых мерапрыемстваў.

 

Мэтай правядзення пікетавання актывісты
пазначылі – “Інфармаванне грамадзян аб
сітуацыі з рэалізацыяй пагаднення аб малым прымежным руху паміж Рэспублікай
Беларусь і Рэспублікай Польшча і збор подпісаў у Міністэрства замежных спраў
Беларусі з просьбай паскорыць увядзення ў дзеянне гэтага пагаднення
”.

Як адзначыў адзін з ініцыятараў кампаніі “За
малы памежны рух!” Зміцер Кухлей: “Мы
хацелі бы распавесці жыхарам прымежных беларускіх гарадоў наконт пераваг і
асаблівасцяў увядзення малога памежнага руху з Польшчай і Літвой. У нашых
суседзяў – Украіны і Расіі –
жыхары
прымежных рэгіёнаў ужо некалькі гадоў карыстаюцца выгодамі бязвізавага руху з
краінамі Еўрасаюза. Мы спадзяемся на хуткую рэалізацыю існуючых дамоваў
Беларусі з Польшчай і Літвой. Тым болей, што з гэтага года беларускія ўлады актывізавалі
перамовы з ЕС наконт візавай лібералізацыі
”.

Пікеты запланаваны на канец жніўня і пачатак
верасня гэтага года. У выпадку дазволу ўладаў акцыі павінны адбыцца ў 19-ці
гарадах і раённых цэнтрах, якія ўваходзяць у зону дзеяння дамовы аб Малым
памежным руху з Польшчай і Літвой: Брэст, Высокае, Жабінка, Камянец, Маларыта,
Пружаны, Гродна, Свіслач, Вялікая Бераставіца, Ваўкавыск, Скідзель, Масты,
Астравец, Ашмяны, Воранава, Іўе, Ліда, Шчучын, Смаргонь.

Болей навін