Любамір Гузар выступіў з відэазваротам да Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі (відэа)
“Дэмакратыя – найцяжэйшая форма кіравання, хаця і
найлепшая. І такая чалавечая прырода, што ўсе б хацелі, каб было як найлепш,
але і каб было лёгка”, – з такім відэапасланнем да Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі звярнуўся украінскі кардынал, былы вярхоўны архібіскуп Кіева-Галіцкі
Любамір (Гузар).
“Жадаю вам, каб вашыя палітыкі не замучыліся, вытрымалі,
калі яны сапраўды перакананыя ў ідэалах хрысціянскай дэмакратыі і змагаюцца за
гэта. Як я чуў там (у Беларусі – рэд.), змагаючыся, можна лёгка апынуцца за
кратамі. Гэта доўгая цяжкая барацьба, якая патрэбная і ва Украіне. Трэба, каб
людзі, якія на гэты важны шлях сталі, вытрымалі. Ішлі, ішлі, ішлі, падалі,
уставалі і ішлі далей. Ішлі наперад”, – падкрэсліў іерарх.