“Народны кантроль” на Віцебшчыне (фота)
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская
дэмакратыя ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец разам з сябрамі па кампаніі
“Народны кантроль” наведалі аднадумцаў у рэгіёнах.
Мэта паездкі — бліжэй пазнаёміцца з мясцовымі праблемамі, падзяліцца
досведам па іх вырашэнні, натхніць сябраў, нагадаць пра галоўныя прыярытэты
кампаніі.
Першая сустрэча адбылася ў Глыбокім.
З шаркаўшчынскімі і верхнядзвінскімі сябрамі сустрэліся падчас свята ў
вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна.
У Мёрах
правялі “майстар-клас” па збору подпісаў.
У планах на бліжэйшы час — наведаць Гарадок і Паставы.