Супраць шматдзетнай маці і яе двух сыноў у Клімавічах узбудзілі крымінальныя справы

26 жніўня 2014 13:10  |  Галоўныя навіны

Каардынатары аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук і
Магілёве Алег Аксёнаў наведалі Клімавічы, дзе сустрэліся з шматдзетнай маці
Ірынай Моцнай, у якой улады забіраюць прыёмных дзяцей.

 

Прадстаўнікі БХД аказалі маральную падтрымку шматдзетнай маці і
склалі план па далейшай яе абароне. Як стала вядома, супраць жанчыны і яе двух
сыноў, адзін з якіх з’яўляецца стыпендыятам шматлікіх прымій і атрымліваў
узнагароды з рук старшыні аблвыканкаму, узбуджаная крымінальная справа за
непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі. У пятніцу адбудзецца разгляд справы ў
дачыненні аднаго з хлопцаў.

 

Пры гэтым Ірына Моцная паказала актывістам відэа затрымання яе дзяцей
міліцыянтамі ў прысутнасці органаў апекі, дзе бачна, як міліцыянты збіваюць
дзяцей, а аднаму з іх разбілі твар. “А зараз іх жа і абвінавачваюць”,
– адзначыў Алег Аксёнаў.

 

Юрысты БХД працягваюць аказваюць неабходную юрыдычную дапамогу сям’і
Монцых.

 

Нагадаем, некалькі месяцаў таму нечакана для ўсіх быў знойдзены павешаным
бацька-выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Клімавічах Віктар Моцны. У
сям’і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была ўзорнай, выхоўваліся
шасцёра прыёмных дзяцей. Смерць выхавальніка расследуе СК, аднак 12 ліпеня
Клімавіцкі выканкам вырашыў зачыніць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з
сям’і.

Болей навін