Улады Берасця распісаліся ў сваёй няздольнасці штосьці змяніць (фота)

26 жніўня 2014 15:48  |  Грамадства

Берасцейскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі атрымалі адказ на
свой калектыўны зварот, дасланы імі ў мясцовы гарвыканкам у межах кампаніі
“Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”.

 

Сэнс адказу за подпісам намстаршыні гарвыканкаму Г.Барысюка зводзіцца да
няздольнасці мясцовых уладаў зрабіць хоць штосьці па для спынення алкагалізацыі
насельніцтва.

 

“Паўнамоцтвы па ўсталяванні іншых абмежаванняў, у тым ліку па ўзросце
ў справе рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва Берасцейскаму
гарадскому выканаўчаму камітэту заканадаўствам не прадастаўленыя”, –
гаворыцца ў адказе.

 

Улады Берасця распісаліся ў сваёй няздольнасці штосьці змяніць (фота)Улады Берасця распісаліся ў сваёй няздольнасці штосьці змяніць (фота)Улады Берасця распісаліся ў сваёй няздольнасці штосьці змяніць (фота)

Болей навін