Менскія ўлады адмовілі ў правядзенні антываенных пікетаў ля амбасадаў РФ і Іраку
Менскія ўлады адмовілі ў правядзенні 28 жніўня антываенных
пікетаў каля абмасадаў Расеі і Іраку. Нагадаем, ля амбасады Расеі актывісты БХД планавалі выступіць супраць распальвання
Расеяй канфлікту на ўкраінскім усходзе, Іраку – патрабаваць абароны ўладамі
гэтай краіны пераследуемых хрысціянаў і іншых рэлігіных меншасцяў.
Пікеты адмовілі за нібыта іх не адпаведнасць закону Рэспублікі
Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”.
“Практыка забароны пікетаў у Беларусі стала звычайнай для
беларускіх уладаў. У заканадаўстве прасцей было б напісаць, што правядзенне
пікетаў забаронена ў Беларусі, і гэта было б праўдай”, – адзначыў адказны
сакратар аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.