У Гомелі ўлады правялі грамадскія слуханні без грамадзянаў (відэа)

29 жніўня 2014 13:29  |  Галоўныя навіны

На пачатку лета яны
пабудавалі план, напрыканцы ж пажынаюць яго вынік. У чэрвені гомельскія
актывісты вырашылі сабраць подпісы і звярнуцца ў гарвыканкам з просьбаю
ўпарадкаваць месцы для адпачынку ля гарадскіх вадаёмаў. Тры летнія месяцы
праляцелі, але гараджане так і не атрымалі магчымасці бавіць час на новых
пляжах, напрыклад, ля гэтага кар’еру.

АНДРЭЙ
МЕЛЬНІКАЎ, АКТЫВІСТ БХД, БАРД:

«Самае
галоўнае, каб людзі маглі купацца, не проста адпачываць на берагах. Інакш кажучы,
гэта магчымасць нармальнага адпачынку. Каб людзі маглі хадзіць у прыбіральні, а
не ў ваду ці якія-небудзь кусцікі. Тым больш што тут кусцікі пасеклі, каб
стаяла тут біяпрыбіральня, хоць бы адна».

Таму
гомельцы ахвотна падтрымалі ініцыятыву звароту да чыноўнікаў і больш за тысячу
асобаў пакінулі свае подпісы пад ім. Прадстаўнікі ж гарадской адміністрацыі не
толькі пісьмова адказалі на зварот, але і прапанавалі правесці слуханні, каб
лепш разабрацца ў сітуацыі.

АЛЯКСАНДР
ШАРЫПАЎ, АБЛАСНЫ КААРДЫНАТАР БХД У ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛ.:
«Сёння
на сустрэчу прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыяў кожнага раёну гораду Гомеля.
Інакш кажучы, з чатырох раёнаў былі людзі, таму, шчыра кажучы, мы аказаліся
непадрыхтаваныя да такой рэакцыі ўладаў».

На
сустрэчу з ахвотнымі паразмаўляць чыноўнікамі прыйшоў толькі… 1 актывіст.

АНДРЭЙ
МЕЛЬНІКАЎ, БХД, ГОМЕЛЬ:
«Страх
у шматліх людзей праявіўся настолькі, што яны не прыйшлі, хоць, можа, і хацелі».

Але
шмат хто не прыйшоў, бо нават не ведаў пра меркаваныя слуханні. Актывісты
атрымалі ліст з гарвыканкаму толькі напярэдадні сустрэчы.

АНДРЭЙ
АКСЁНАЎ, КАМПАНІЯ «НАШ ДОМ», ГОМЕЛЬ:
«Для
таго, каб у чалавека не было магчымасці абысці, абтэлефанаваць людзей, каб
пасля сказаць па факце: праблема нікога не хвалюе, гэта вашае асабістае
самадурства, вы не можаце заняцца арганізацыяй людзей, а таму разбярыцеся самі
ў сабе і не турбуйце нас».

Але
нават ведаючы аб прызначаным тэрміне спаткання, прыйшлі б на яго далёка не ўсе.
Гараджане, як паказала нашае апытанне, не вераць, што сустрэча з чыноўнікамі
дала б плён.

ЖЫХАРЫ
ГОМЕЛЯ:
«Усё
гэта без сэнсу».
«Шмат
разоў збіралі розныя сходы, але як ёсць, так і застаецца. Ніхто ніякіх захадаў
не прымае.
«Я ў
гэта ўжо не веру. Ніхто нічога не зробіць».

Але ці
ёсць сэнс пачынаць справу, збіраць подпісы, а пасля спыняцца ў сваіх
патрабаваннях на палове шляху? Наступным разам і пачаць будзе цяжэй.

 

Болей навін