Таццяна Севярынец: дзіцячыя садкі ў Беларусі хворыя (відэа)

01 верасня 2014 19:48  |  Галоўныя навіны

Дзіцячыя садкі ў Беларусі хворыя, матэрыяльна-тэхнічная
іх база вельмі слабая, няма дастатковай колькасці дасведчаных кадраў. Пра гэта заявіла
ў межах праекту Epramova каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, якая сама
доўгі час прапрацавала ў галіне адукацыі і выхоўвае шасцёх унукаў.

 

“І ўвогуле выпускнікі, якія прыходзяць, не маюць
той адукацыі, якая патрэбна для працы ў дзіцячых садках”, – сказала яна.

 

Паводле яе словаў, у беларускіх садках не
выкарыстоўваюцца шматлікія праграмы развіцця дзяецй, як, напрыклад, “праграмы
стэп-бай-стэп, пакліканыя выхоўваць і адукоўваць дзіця, асабіста арыентаванага”.
Часцяком, “з садка выходзяць дзеткі,
якія не ўмеюць сябраваць, не ўмеюць разумець адзін аднаго”, адзначае Таццяна
Севярынец.

 

“Дзеці любяць гуляць, у руху вызначаюцца іх
паводзіны і грамадзянскія першасныя адносіны, але цяжкія жалезныя арматуры, з
якіх робяць горкі, прыстасаванні, арэлі – вельмі небяспечна для дзетак”, –
сказала яна, дадаўшы, што БХД мае адмысловую праграму развіцця дашкольнага
выхавання.

 

Болей навін