Баранавічы: адзіны беларускамоўны клас спыніў сваё існаванне

02 верасня 2014 20:32  |  Грамадства

Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах, дзе вучыліся ўсяго тры дзяўчынкі
Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук,спыніў сваё існаванне. У
сувязі з заканчэннем пачатковай школы СШ № 14 і са зменай жыхарства бацькі
дзяцей спрабавалі працягнуць навучанне па-беларуску ў 5-м класе гімназіі № 4,
але безвынікова.

 

– Спачатку нам казалі, што ў гімназіі няма фінансавых магчымасцяў для
адкрыцця беларускамоўнага класа, а затым, што неабходна пісьмовая згода не менш
як 24 бацькоў навучэнцаў класа. Мы звярталіся да кіраўніцтва горада з мэтай
захавання адзінага беларускамоўнага класа. Нядаўна, знаходзячыся ў сярэдняй
школе № 40 Магілёва, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік звярнуў
увагу на неабходнасць папулярызацыі больш шырокага выкарыстання беларускай мовы
ва ўстановах адукацыі. Аднак гарадскія ўлады нашу ідэю не падтрымалі, –
паведаміла мама Ясі, актывістка аргкамітэту БХД Таццяна Малашчанка.

 

Грамадская актывіста дадала,
што Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык цяпер будуць вучыцца ў рускамоўным 5а
классе, і толькі матэматыка, сусветная гісторыя, а таксама прадмет “Чалавек і
свет” будуць для дзяўчынак на беларускай мове.

Болей навін