Кіраўніцтва берасцейскай БХД і консульства Польшчы абмеркавалі Малы памежны рух

03 верасня 2014 17:24  |  Галоўныя навіны

У Берасці 3 верасні
адбылася сустрэча консула Генеральнага кансуляту Польшчы Ганны Навакоўскай і
першага дарадцы, кіраўніка візавага аддзелу дыппрадстаўніцтва з кіраўніцтвам
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на
Берасцейшчыне – кіраўніком абласной арганізацыі Змітром Шурхаем і кіраўніком
гарадской Аляксандрам Храпко.

 

Падчас сустрэчы
абмяркоўвалася тэма Малога памежнага руху паміж (МПД) Беларуссю і Польшчай, а
таксама візавыя пытанні.

 

Між тым, як стала вядома,
старшыня Высокаўскага гарвыканкаму (Камянецкі раён) забараніў правядзенне 6 верасня ў
Высокім пікету ў падтрымку МПД. Гэта ўжо не першая забарона на правядзенне
пікетаў на гэту тэму на Берасцейшчыне.

Болей навін