Нясвіжскія ўлады ўдзячныя затрыманай актывістцы БХД за актыўную грамадзянскую пазіцыю
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Нясвіжы Наталля Бордак атрымала адказ на
калектыўны зварот 150 гараджанаў супраць алкагалізацыі насельніцтва.
У лісце паведамляецца пра колькасць канфіскаваных
самагонных апаратаў, затрыманых нецвярозых асобаў, змешчаных у ЛПП і гэтак
далей, аднак ніякіх канкрэтных адказаў на змешчаныя ў лісце прапановы няма.
“Мы ўдзячныя Вам, шаноўная Наталля Васілеўна, за
актыўную грамадзянскую апазіцыю і выказваем упэўненасць у тым, што сумеснымі
намаганнямі ўлады і грамадскасці мы зможам, калі не цалкам, то хаця б часткова
перамагчы праблему алкагалізацыі насельніцтва”, – гаворыцца ў адказе.
“Шкада, што ў асноўным
сваю “сістэмную працу” ўлады бачаць у “…канфіскацыі”,
“…знішчэнні”, “…прыцягненні да адказнасці”,
“…пастаноўцы на ўлік”,
“…затрыманні”…Карныя метады барацьбы з
алкагалізацыяй, якой улады самі іспрыяюць—адзінае на сенняшні
час, штоянымогуць прапанавацьграмадзянам. Змагацца трэба за
людзей, за іх здароўе, за будучынюкраіны. Чалавек, моцная і
здаровая сям’я—вось, штогалоўнае.Ратаваць,аказвацьнеабходнуюдапамогу,
напаўняць жыццё сэнсам,тлумачыць аб наступствах— вось, чым трэба
займацца. А спойвацьлюдзей iпры гэтымраспавядацьаб
выніках працы,аб тым,як шмат зроблена, займаючыся адпіскамі— гэта
крывадушнасць і папулізм. У гэтым — уся сутнасць сённяшняй беларускай улады”,
– адзначыла Наталля Бордак.
Нагадаем, Нясвіжскі раённы суд зноў абавязаў Наталлю Бордак
выплаціць штраф за плакат “НЕ—пуцiнскай вайне з Украiнай”.