Магілёўскі абласны суд пакінуў без зменаў рашэнне адносна шматдзетнай маці Ірыны Моцнай

05 верасня 2014 09:43  |  Галоўныя навіны

Суддзя Магілёўскага абласнога суду Гладкі 4 верасня пакінуў
без зменаў рашэнне Клімавіцкага раённага суду адносна шматдзетнай маці Ірыны
Моцнай, якая была прызнаная вінаватай у адміністратыўным правапарушэнні і
аштрафаваная за самаўпраўства (нібыта перашкаджала ўладам забраць у яе прыёмных
дзяцей).

 

Як адзначыў магілёўскі гарадскі каардынатар аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакраыя” Алег Аксёнаў, суддзя не
ўлічыў ніякія довады, якія прыводзіла Ірына Моцная, але разам з тым параіў
звярнуцца да галоўнай суддзі Магілёўскага абласнога суду.

 

Калі дакументы з Магілёва вернуцца ў Клімавіцкі раённы суд,
Ірына Моцная збіраецца звяртацца да галоўнай суддзі Магілёўскага абласного
суду. Калі гэта не дапаможа – у Вышэйшы суд.

 

Нагадаем, некалькі
месяцаў таму нечакана для ўсіх быў знойдзены павешаным
бацька-выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Клімавічах Віктар Моцны. У
сям’і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была ўзорнай, выхоўваліся
шасцёра прыёмных дзяцей. Смерць выхавальніка расследуе СК, аднак 12 ліпеня
Клімавіцкі выканкам вырашыў зачыніць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з
сям’і.

Болей навін